Кандалакшскі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кандалакшскі заліў, Кандалакшская губа (руск.: Кандалакшский залив, Кандалакшская губа[1]) — адзін з чатырох найбуйнейшых заліваў Белага мора, разам з Дзвінскай губой, Анежскай губой і Мязенскай губой. Размешчаны ў Мурманскай вобласці і Рэспубліцы Карэлія на паўночным захадзе Расіі. Абмывае паўднёвы бераг Кольскага паўвострава.
Хуткія факты Кандалакшскі заліў, Вышэйстаячая акваторыя ...
Кандалакшскі заліў | |
---|---|
руск. Кандалакшский залив | |
66°49′ пн. ш. 33°00′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Белае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Найбольшая глыбіня | 350 м |
Упадаюць | Ніва, Коўда |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня заліва 185 км, шырыня да 67 км. Глыбіня ў заходняй частцы да 4 м, ва ўсходняй — да 350 м. У заліў упадаюць рэкі Ніва і Коўда. Каля берагоў парты Кандалакша, Коўда, Умба.