адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Камуна́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Камунар.
Камунараўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Камунар |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 2 622 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Блюдніцкі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Блюдніца. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Асобінскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лапіцкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 28 чэрвеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Камунар, сельсавет перайменаваны ў Камунараўскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Камунараўскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 1 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлак Чыстая Лужа[4]. 17 лістапада 1980 года ў склад сельсавета з Калінінскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (пасёлкі Макаўе і Падсямёнаўка)[5]. 13 лістапада 1987 года скасаваны пасёлак Беразіна[6]. У 2007 годзе Камунараўскі сельсавет аднесены да прыгараднай зоны Гомеля[7].
Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[8]. У склад Камунараўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1967 года — пасёлак Высокі, да 1968 года — пасёлак Папаратны, да 1969 года — вёска Селішча, да 1976 года — пасёлак Чыстая Лужа, да 1987 года — пасёлак Беразіна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2716 чалавек[9], з іх 92,3 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,3 % — цыганы, 1,2 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 2622 чалавекі[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.