From Wikipedia, the free encyclopedia
Камкор — воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў Чырвонай Арміі. Скарачэнне ад «камандзір корпуса». Вышэй за камдыва, ніжэй за камандарма 2-га рангу. Таксама жаргонная назва пасады камандзіра корпуса ў УС СССР і Расіі.
Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА».
Усяго званне камкор было прысвоена 146 асобам. Значная частка першых савецкіх камкораў (59) была рэпрэсаваная ў 1937—1938 гадах. Пры пераатэстацыі ў 1940 годзе адзін камкор атрымаў званне генерал арміі (Г. К. Жукаў), 51 — званне генерал-лейтэнант, а 6 — званне генерал-маёр. Яшчэ адзін камкор Леанід Рыгоравіч Пятроўскі атрымаў званне генерал-лейтэнант у 1941 годзе.
Род войскаў | Адпаведнае званне / пасада |
---|---|
У камандным складзе | |
Народны камісарыят унутраных спраў СССР | Камісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангу[1], уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года (ваеннаслужачыя памежных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА) Інспектар міліцыі |
Ваенна-Марскі Флот СССР | Флагман 1-га рангу |
У начальніцкім складзе | |
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах | карінжынер |
у ваенна-марскіх сілах | інжынер-флагман 1-га рангу |
у ваенна-палітычным складзе ўсіх родаў войскаў | карпусны камісар |
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў | карінтэндант |
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў | карваенюрыст |
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў | карурач |
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў | карветурач |
Знакі адрознення камкора — тры цёмна-чырвоныя «ромбы» ў пятліцах, тры шэўроны на рукаве і гэтак далей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.