From Wikipedia, the free encyclopedia
Каманда 4 (англ.: 4 Commando) — падраздзяленне еўрапеоідных наймітаў часоў Кангалезскага крызісу 1960-х.
Каманда 4 | |
---|---|
Гады існавання | са снежня 1960 па снежань 1961 |
Краіна | Дзяржава Катанга |
Тып | Белыя найміты ў Конга |
Удзел у | Кангалезскі крызіс |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Майкл Хоар |
У падраздзяленні служылі ветэраны Другой сусветнай вайны, а таксама адстаўныя вайскоўцы армій Радэзіі і Ізраіля[1]. У «Каманда 4», акрамя былых байцоў воінскіх часцей, набіралі лекараў і пілотаў. Фарміраванне ўзначальваў Майк Хоар[2]. У нацыянальным плане сярод членаў групы пераважалі французы[3], бельгійцы, ірландцы і радэзійцы[4].
Група ваявала на баку сепаратыстаў Катангі. Яе ўдзел у канфлікце ў Конга быў абмежаваным і нядоўгім[1].
Замежнікі паспяхова супрацьстаялі Кангалезскай нацыянальнай арміі і апалчэнню народнасці балуба[5]. Самае буйное ўзброенае сутыкненне з байцамі «Каманда 4» адбылося 7—11 красавіка 1961 года супраць міратворцаў ААН. Да жніўня/верасня 1961 года найміты былі выцеснены з Катангі, пацярпеўшы паражэнне ад міратворцаў з Малайзіі[1]. Адначасна атрад паспеў адзначыцца падчас аблогі Жадавіля, дзе разам з катангцамі выступіў супраць ірландскіх вайскоўцаў пад камандаваннем Патрыка Куінлана[4].
Найміты моцна падвялі катангскіх сепаратыстаў, якія ўскладалі на іх вялікія надзеі ў справе сваёй барацьбы за незалежнасць[5]. У снежні 1961 года «Каманда 4» расфармавалі, але яго былы камандзір Хоар сабраў новы атрад, які атрымаў назву «Каманда 5»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.