From Wikipedia, the free encyclopedia
Каліграфія (ад грэч. слоў κάλλος + γραφή, што ствараюць спалучэнне «прыгожа пісаць» ці «прыгожы почырк») — гэта адзін з відаў выяўленчага мастацтва. Каліграфіяй завецца старажытная галіна прыкладной графікі, дэкаратыўнае афармленне рукапіснага шрыфта, мастацтва прыгожага і хуткага пісьма, а таксама — навучальная дысцыпліна. Каліграфія патрабуе высокага мастацкага майстэрства і дасканалага ведання інструмента. У якасці пісьмовых матэрыялаў выкарыстоўваюць паперу, пергамент, папірус ці шоўк. Найбольш распаўсюджанымі графічнымі прыладамі з'яўляюцца пяро, прыкладам, трысняговае, птушынае ці металічнае, і спецыяльны пэндзаль. Найбольш шырокае развіццё каліграфія атрымала ў арабскіх краінах і ў краінах іерагліфічнага спосабу пісьма, бо яго асаблівасці дазвалялі ў поўнай меры скарыстоўваць яе экспрэсіўны патэнцыял.
Мастацтва каліграфіі паўплывала на творчасць Ф. Скарыны: шрыфты з яго кніг спалучаюць рысы як заходнееўрапейскай, так і беларускай традыцый.
Славянскае і лацінскае пісьмо развіваліся рознымі шляхамі. Адзінага меркавання наконт часу і ўмоў узнікнення і станаўлення славянскага пісьма ў навукоўцаў няма з прычыны таго, што існуе вельмі мала адпаведных фактычных звестак, таму высвятленне шматлікіх пытанняў цалкам не завершанае і сёння.
Кірыліца і глаголіца — алфавіты, ад якіх паходзіць славянскае пісьмо, але шлях іх утварэння застаецца загадкай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.