From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́льман Мі́ксат (венг.: Kálmán Mikszáth; 16 студзеня 1847, Склабання, Венгрыя, Аўстрыйская імперыя — 28 мая 1910, Будапешт, Аўстра-Венгрыя) — венгерскі пісьменнік. Ганаровы член Венгерскай АН (з 1889).
Кальман Міксат | |
---|---|
Mikszáth Kálmán | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 студзеня 1847[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 мая 1910[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ilona Mauks[d] |
Дзеці | Kálmán Mikszáth[d] і Albert Mikszáth[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, палітык |
Гады творчасці | 1870—1910 |
Мова твораў | венгерская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Кальман Міксат нарадзіўся 16 студзеня 1847 года ў мястэчку Склабання камітата Ноград, Аўстрыйская імперыя (цяпер раён Велькі-Крціш, Банскабістрыцкі край, Славакія) у сям’і дробнага двараніна. Пачатковую адукацыю атрымаў у гімназіі горада Рымасабат.
У 1864 годзе пераехаў разам з сям’ёй у гарадок Шэльмецбаня, у 1866 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Будапешцкага ўніверсітэта. У пачатку 1871 года Кальман Міксат вяртаецца на радзіму і прыступае да юрыдычнай практыкі на дзяржаўнай службе ў гарадку Балашадзьярмат. У гэты ж самы час ён робіць першыя спробы ў літаратурнай сферы. Першыя яго апавяданні, апублікаваныя ў будапешцкай прэсе, поспеху не мелі, хоць адна з яго прац атрымала прыз газеты «Голас праўды». У студзені 1873 года Кальман Міксат пакінуў дзяржаўную службу, і паступіў на працу ў губернскі часопіс, затым некаторы час жыў у Будапешце, з’яўляючыся рэдактарам часопіса народніцкага толку. У сувязі з фінансавымі цяжкасцямі ў 1878 годзе Кальман Міксат пераязджае ў Сегед, дзе цесна супрацоўнічае з мясцовай газетай «Сегед Напла».
З 1879 года быў дэпутатам акругі Ільефальва ў Трансільваніі, з 1892 да смерці быў дэпутатам акругі Фэгэраш. У 1887 годзе як член Ліберальнай партыі Венгрыі быў выбраны ў Нацыянальны сход Венгрыі
Літаратурныя поспех прынеслі зборнікікі апавяданняў «Землякі-славакі» (1881) і «Добрыя палаўчане» (1882), напісаныя пад уплывам рамантычнай прозы М. Іокаі. Аўтар рэалістычных з элементамі сатыры раманаў «Выбары ў Венгрыі» (1893—1897), «Аблога Вестэрне» (1896, экранізацыя 1948), «Дзіўны шлюб» (1900, экранізацыя 1951), гістарычнага «Чорны горад» (1910) і інш. Яго творам уласціва спалучэнне сатырычнай завостранасці, сакавітага бытапісання анекдатычных сюжэтаў з тонкім і цёплым гумарам.
На беларускую мову асобныя апавяданні Міксат пераклаў Я. Васілёнак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.