беларускі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўген Пятровіч Васілёнак (26 снежня 1917, Орша — 23 верасня 1973) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург, публіцыст.
Яўген Пятровіч Васілёнак | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 снежня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1973 (55 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах |
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Аршанскай чыгуначнай школе. У 1934—1935 гадах вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Шклова, Барысава, Багушэўска, Оршы.
У 1943—1945 гадах прызваны ў рады Савецкай Арміі. У 1945—1948 гадах — карэспандэнт маскоўскай газеты «Гудок », у 1958—1966 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Нёман»[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1953 г.
У друку спачатку апублікаваў вершы (1935[1]), потым прозу (1939). Аўтар п’есы «Каралеўскі гамбіт»[1]. У сваіх творах апісвае чалавека як псіхалагічны феномен гэтага свету, са сваімі ўнікальнымі асаблівасцямі, інтарэсамі і поглядамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.