Каласоўнік, Касцёр[3] (Bromus) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых. Іншая назва — гірса.
Каласоўнік | ||||||||||||||
Каласоўнік аржаны — тыпавы від роду | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Bromus L., nom. cons., 1753 | ||||||||||||||
Секцыі | ||||||||||||||
| ||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю 15—100 см. Сцябло — саломіна. Лісце з замкнёнымі пазухамі. Суквецце — мяцёлка з буйных шматкветкавых (6—20 кветак) каласкоў. Плод — зярняўка.
Арэал
Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў краінах Міжземнамор’я, у нетрапічных паясах Еўразіі і Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі 6 дзікарослых відаў: каласоўнік аржаны (Bromus secalinus), каласоўнік мяккі (Bromus mollis), каласоўнік палявы (Bromus arvensis), каласоўнік гронкавісты (Bromus commutatus), каласоўнік растапыраны (Bromus squarrosus), каласоўнік японскі (Bromus japonicus); інтрадукаваны каласоўнік дрыжнікападобны (Bromus briziformis). Растуць на палях, лугах, уздоўж дарог.
Класіфікацыя
Паводле ацэнак ў навуковай літаратуры, колькасць відаў вар’іравалася ад 100 да 400, але ў цяперашні час большасць сістэматыка прызнаюць каля 170[4] відаў, якія ўключаны ў род. Таксанамія роду складаная, паколькі некаторыя віды вельмі нязначна адрозніваюцца адзін ад аднаго. Некаторыя віды:
- Bromus aristatus (K.Koch) Steud.
- Bromus arvensis L. — Каласоўнік палявы, ці Аўсюг, ці Касцюлькі
- Bromus benekenii (Lange) Trimen — Каласоўнік Бенекена
- Bromus biebersteinii Roem. & Schult.
- Bromus briziformis Fisch. & C.A.Mey. — Каласоўнік дрыжнікападобны
- Bromus bromoideus (Lej.) Crép.
- Bromus catharticus Vahl
- Bromus ciliatus L.
- Bromus commutatus Schrad. — Каласоўнік пераменлівы
- Bromus danthoniae Trin.
- Bromus diandrus Roth
- Bromus erectus Huds.
- Bromus gracillimus Bunge
- Bromus grossus Desf. ex DC.
- Bromus haussknechtii Boiss.
- Bromus hordeaceus L. — Каласоўнік мяккі, ці Кацец
- Bromus induratus Hausskn. & Bornm.
- Bromus inermis Leyss. — Каласоўнік безасцюковы
- Bromus interruptus (Hack.) Druce
- Bromus japonicus Thunb. — Каласоўнік японскі
- Bromus kopetdagensis Drobow
- Bromus lanceolatus Roth
- Bromus madritensis L.
- Bromus moeszii Pénzes
- Bromus nepalensis Melderis
- Bromus oxyodon Schrenk
- Bromus paulsenii Hack.
- Bromus polyanthus Scribn. ex Shear
- Bromus pseudodanthoniae Drobow
- Bromus pumilio (Trin.) P.M.Sm.
- Bromus pumpellianus Scribn.
- Bromus racemosus L.
- Bromus ramosus Huds.
- Bromus riparius Rehmann
- Bromus rubens L.
- Bromus sclerophyllus Boiss.
- Bromus scoparius L.
- Bromus secalinus L. typus[5] — Каласоўнік аржаны, ці Гірса, ці Авясец, ці Заячы авёс, ці Аўсец, ці Гірс
- Bromus sewerzowii Regel
- Bromus squarrosus L. — Каласоўнік растапыраны
- Bromus sterilis L. — Каласоўнік бясплодны
- Bromus tectorum L. — Каласоўнік дахавы
- Bromus tomentellus Boiss.
- Bromus tomentosus Trin.
- Bromus turcomanicus H.Scholz
- Bromus tytthanthus Nevski
- Bromus tyttholepis (Nevski) Nevski
- Bromus variegatus M.Bieb.
Значэнне
Кармавыя, дэкаратыўныя расліны. Каласоўнік аржаны (Bromus secalinus) — пустазелле пасеваў азімых культур.
Зноскі
- Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 26. — 160 с. — 2 350 экз.
- Bromus (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 17 верасня 2016.
- NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Bromus L. (англ.) (Праверана 21 ліпеня 2010)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.