From Wikipedia, the free encyclopedia
Ге́нрых Адо́льф Шра́дэр (ням.: Heinrich Adolf Schrader, 1 студзеня 1767, Альфёльд каля Хільдэсхайма — 22 кастрычніка 1836, Гётынген) — нямецкі ўрач і батанік.
Генрых Адольф Шрадэр | |
---|---|
ням.: Heinrich Adolf Schrader | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1767 |
Месца нараджэння | Альфёльд каля Хільдэсхайма |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1836 (69 гадоў) |
Месца смерці | Гётынген |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, выкладчык універсітэта, міколаг, урач, рэдактар |
Навуковая сфера | батаніка, медыцына |
Месца працы | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Schrad.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Часам у батаніку выкарыстоўваецца скарачэнне Schr. |
З 1794 па 1836 гады ён быў дырэктарам універсітэцкага батанічнага саду ў Гётынгене. З 1794 па 1802 гады знаходзіўся на пасадзе прыват-дацэнта Гётынгенскага ўніверсітэта, дзе ў 1795 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны. З 1802 года прафесар батанікі ў Гётынгене.
Шрадэр аўтар мноства ілюстраваных прац, як па флоры Германіі, так і пра іншаземныя расліны. Ён быў выдаўцом батанічных часопісаў «Journal für die Botanik» (1799—1819) і «Neues Journal fur die Botanik» (1806—1810), якія выходзілі да выдання ў 1818 годзе часопіса «Flora».
У 1815 годзе Шрадэр стаў членам-карэспандэнтам Шведскай акадэміі навук.
Імем Шрадэра названы род раслін Шрадэра (Schradera) Vahl і мноства відаў.
і іншыя
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.