![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/35/Casimir_Funk_01.jpg/640px-Casimir_Funk_01.jpg&w=640&q=50)
Казімір Функ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Казімір Функ (польск.: Kazimierz Funk; 23 лютага 1884, Варшава — 19 лістапада 1967, Олбані, Нью-Ёрк) — польскі біяхімік. У 1912 годзе ўвёў паняцце вітамін.
Казімір Функ | |
---|---|
польск.: Kazimierz Funk | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 лютага 1884(1884-02-23)[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1967(1967-11-20)[2] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, хімік |
Навуковая сфера | біяхімія |
Альма-матар |
|
Член у | |
![]() |
Вучыўся ў Берліне і ў Швейцарыі. У 1904 годзе атрымаў навуковую ступень доктара навук у Бернскім універсітэце. Пачынаў сваю працу спачатку ў інстытуце Пастэра ў Парыжы. Пазней працаваў у Берліне і Лондане. Публікуючы працы аб захворваннях, звязаных з недахопам вітамінаў, у тым ліку аб беры-беры, увёў у 1912 годзе тэрмін «вітаміны». У 1915 годзе К. Функ эміграваў у ЗША, дзе атрымаў грамадзянства ў 1920 годзе. У 1923 годзе ён вярнуўся ў Польшчу, дзе працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытута гігіены. У 1927 годзе Функ зноў пакінуў Польшчу ў напрамку Парыжа. У 1936 годзе ён здолеў расшыфраваць структуру вітаміна B1 і распрацаваў метад яго сінтэзавання. З пачаткам Другой сусветнай вайны канчаткова пераехаў у ЗША.
Памёр у 1967 годзе ад ракавага захворвання.
К. Функу першаму атрымалася вылучыць нікатынавую кіслату (адзін з вітамінаў групы B).