Казарка чырвонаваллёвая (Branta ruficollis) — вадаплаўная птушка з сямейства качыных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Чырвонаваллёвую казарку немагчыма зблытаць ні з якой іншай птушкай. Грудзі, шыя і бакі галавы карычнева-чырвоныя. Лоб, патыліца, задні бок шыі чорныя. На межах чорнага і чырвонага колераў аблямоўкай праходзіць тонкая белая паласа. Пляма паміж дзюбай і вокам таксама белая. Тулава чорна-белае. Па памерах яна малаважна пераўзыходзіць рыжанку, дзюба маленькая, шыя даволі кароткая.
Чырвонаваллёвая казарка часта крычыць, у яе гучны, далёка чутны крык, нешта накшталт «Кі-ўлік».
Сустракаецца ў тундры толькі на тэрыторыі Расіі: Таймыр, Гыдан, Ямал і Паўночная Сібір. Раней зімоўкі чырвонаваллёвых казарак размяшчаліся на захадзе і поўдні Каспійскага мора. Цяпер гэтыя птушкі лётаюць зімаваць на паўночны захад і захад Чорнага мора. Адлёт на зімоўку здзяйсняецца масава усімі калоніямі. Падчас пералётаў на зімоўку чырвонаваллёвыя казаркі пралятаюць без прыпынку і адпачынку значныя адлегласці.
Чырвонаваллёвая казарка — тыповы насельнік тундры і лесатундры. Яна гняздуецца сярод кустоў, карлікавых дрэў недалёка ад вады. Гэтыя птушкі гняздуюцца і кормяцца калоніямі. У месцах гнездавання праходзіць і перыяд лінькі.
Харчаванне
Чырвонаваллёвыя казаркі сілкуюцца травой, а таксама, звычайна на зімоўках кормяцца травой, клубнямі і карэнішчамі некаторых стэпавых раслін.
Размнажэнне
Пары гэтыя птушкі ўтвараюць яшчэ на зімоўках. Чырвонаваллёвыя казаркі гняздуюцца разрозненымі калоніямі па 3-5 пар, часта недалёка ад гнязда зімняка (Buteo lagopus), сапсана (Falco peregrinus) ці белай савы (Nyctea scandiaca), а таксама чайкі-клыгуна (Larus argentatus), што дае абарону яйкам і птушанятам ад пясца, у той час як вышэйпералічаныя драпежныя птушкі ля сваіх гнёздаў звычайна не палююць. Гняздо казаркі — невялікая ямка ў зямлі, выслана пухам. Кладка ад 4 да 7 яек. Наседжваюць толькі саміцы. Праз 24-27 сутак вылупляюцца птушаняты. Палавая сталасць надыходзіць да 3 гадоў.
Занесена ў Чырвоны спіс Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных багаццяў і Чырвоную кнігу Расіі.
- Каза́рка чырвонаваллёвая // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 429. — 522 с. — 10 000 экз.
- Бейчек В., Штясны К. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия. — М.: Лабиринт-пресс, 2004. — ISBN 5-9287-0615-4.
- Красная Книга Российской Федерации — М.: АСТ 2001
- Ганзак Я. «Иллюстрированная энциклопедия птиц». — Прага: Артия 1974