![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Jamaica_FA.svg/langbe-640px-Jamaica_FA.svg.png&w=640&q=50)
Зборная Ямайкі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зборная Ямайкі па футболе (англ.: Jamaica national football team) — нацыянальная зборная Ямайкі, якая прадстаўляе гэту краіну ў міжнародных спаборніцтвах. Знаходзіцца пад кіраваннем Футбольнай федэрацыі Ямайкі. Каманда ўсяго адзін раз удзельнічала ў фінальнай частцы чэмпіянату свету (у 1998 годзе), але дзякуючы гэтаму выступу набыла мноства заўзятараў па ўсім свеце. Зборная Ямайкі шэсць разоў выйгравала Карыбскі кубак (у 1991, 1998, 2005, 2008, 2010 і 2014), двойчы фінішавала ў гэтым спаборніцтве другой і яшчэ двойчы — трэцяй.
Хуткія факты Ямайка, Мянушкі ...
![]() | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Мянушкі | Рэгі-хлопцы (англ.: The Reggae Boyz) | ||
Канфедэрацыя | КАНКАКАФ (Паўночная Амерыка) | ||
Федэрацыя | Футбольная федэрацыя Ямайкі | ||
Галоўны трэнер | Тэадор Уітмар | ||
Капітан | Адрыян Марыяпа | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Іэн Гудысан (128) | ||
Найлепшы бамбардзір | Лутан Шэлтан (35) | ||
Хатні стадыён | Індэпендэнс Парк | ||
Код ФІФА | JAM | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 54 ▲5 (23 лістапада 2017)[1] | ||
Найвышэйшы | 27 (жнівень 1998) | ||
Найніжэйшы | 116 (кастрычнік 2008) | ||
Першая гульня | |||
![]() ![]() (Гаіці; 22 сакавіка 1925) |
|||
Самая буйная перамога | |||
![]() ![]() (Вялікі Кайман, Кайманавы астравы; 4 сакавіка 1994) ![]() ![]() (Кінгстан, Ямайка; 24 лістапада, 2004) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
![]() ![]() (Сан-Хасэ, Коста-Рыка; 24 лютага 1999) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 1998) | ||
Найлепшы вынік | групавы этап (1998) | ||
Залаты кубак КАНКАКАФ | |||
Колькасць удзелаў | 14 (Упершыню 1963) | ||
Найлепшы вынік |
![]() |
||
Кубак Амерыкі | |||
Колькасць удзелаў | 2 (Упершыню 2015) | ||
Найлепшы вынік | групавы этап (2015, 2016) |
Закрыць