Коста-Рыка
краіна ў Цэнтральнай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Коста-Рыка, Рэспубліка Коста-Рыка (ісп.: Costa Rica, República de Costa Rica) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, мяжуе з Нікарагуа на поўначы і з Панамай на паўднёвым усходзе, на захадзе і поўдні абмываецца Ціхім акіянам, а на ўсходзе — Карыбскім морам. Дзяржаўная мова — іспанская. Сталіца — горад Сан-Хасэ. Краіна падзяляецца на 7 правінцый. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (15 верасня).
| |||||
Дэвіз: «Няхай жывуць праца і мір!» | |||||
Гімн: «Высакародная Айчына, твой цудоўны сцяг» | |||||
Дата незалежнасці | 15 верасня 1821 года (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйная мова | іспанская | ||||
Сталіца | Сан-Хасэ | ||||
Найбуйнейшы горад | Сан-Хасэ, Пунтарэнас, Эрэдыя | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Карлас Альварадо Кесада Альфіа Піва Месен Луіс Ліберман-Гінсбург | ||||
Дзярж. рэлігія | Каталіцызм | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 125-я ў свеце 51 100 км² 0,7 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 4 930 258[1] чал. 95 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$85,2 млрд[2] (92-ы) $17,930 | ||||
Валюта | Калон | ||||
Інтэрнэт-дамен | .cr | ||||
Код ISO (Alpha-2) | CR | ||||
Код ISO (Alpha-3) | CRI | ||||
Код МАК | CRC | ||||
Тэлефонны код | +506 | ||||
Часавыя паясы | -6 | ||||
Нягледзячы на супольныя рысы прыроды, гісторыі і насельніцтва, Коста-Рыка вельмі моцна вылучаецца з усіх дзяржаў Цэнтральнай Амерыкі: тут амаль не засталося індзейскай спадчыны і пераважае белае насельніцва; вялікія выдаткі на адкукацыю і ахаву здароўя; нізкі ўзровень злачыннасці; эканоміка разнастайная, экалагічная і не залежыць ад экспарту сыравіны ці афшорнай дзейнасці. Коста-Рыка не спазнала ні спусташальных грамадзянскіх войнаў, ані жорсткіх дыктатарскіх рэжымаў, ані бясконцых дзяржаўных пераваротаў. Коста-Рыка з’яўляецца адзінай ва ўсёй Амерыцы нейтральнай дзяржавай, якая яшчэ ў 1948 годзе цалкам адмовілася ад выкарыстання войска. Коста-Рыка вядомая як «краіна-запаведнік» — 27 % плошчы адведзена пад прыродаахоўныя тэрыторыі.
Тым не менш, за акіянам Коста-Рыка застаецца вядомай у першую чаргу як экспарцёр бананаў. Футбольная зборная Коста-Рыкі сваімі поспехамі ў 2010-х таксама дае нагоду ўзгадаць гэтую краіну.