Заходнія саюзнікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходнія саюзнікі, у заходнім свеце часта проста саюзнікі (англ.: Allies) — кааліцыя дэмакратычных краін, а таксама іх калоній. Была часткай Антыгітлераўскай кааліцыі падчас Другой сусветнай вайны. Ключавую ролю ў гэтай кааліцыі адыгрывалі Злучанае Каралеўства, краіны Садружнасці, Злучаныя Штаты Амерыкі, а таксама Францыя і некаторыя іншыя краіны. СССР і Кітай не ўключаюцца ў паняцце «Заходнія саюзнікі».
Кааліцыя ўзнікла ў адказ на ўварванне нацысцкай Германіі ў Польшчу ў 1939 годзе, калі звязаныя з апошняй і паміж сабой саюзнымі пагадненнямі аб узаемадапамозе ўступілі ў вайну Вялікабрытанія, Францыя, Аўстралія, Новая Зеландыя і крыху пазней Канада, Ньюфаўндленд, Паўднёва-Афрыканскі Саюз, Непал. Пазней у колькасць «Заходніх саюзнікаў» увайшлі некаторыя іншыя краіны, у тым ліку ЗША, якія да 1941 года фармальна не былі ў стане вайны, але былі «неваюючым саюзнікам» з прычыны вялікай ваеннай і эканамічнай дапамогі ваюючым краінам і паводле Атлантычнай хартыі 1941 года.
Тэрмін «(Заходнія) Саюзнікі» працягваў ужывацца для абазначэння амерыканскіх, брытанскіх і французскіх узброеных сіл, размешчаных у Заходняй Германіі з 1945 па 1994 гады.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.