адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Зару́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Зарубы.
Зарубскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дубровенскі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Зарубы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 063 |
Плошча | 226,9[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Слатаўшчынскі сельсавет у складзе Ляднянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Слатаўшчына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Ляднянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дубровенскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зарубы. 16 верасня 1957 года ў склад Баброўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Барсукі, Бяскі, Гуракі і Пецькі)[2]. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Расткоўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Казьяны, Калінаўка, Лаўкі, Ліцвінава, Міхалінава, Расткова і Русаны), сельсавет перайменаваны ў Зарубскі[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Валяўкоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Гарэлькі, Калатоўкі і Трыбаны)[4]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад сельсавета з Валяўкоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Жалезкава, Іскозы, Мамонькі і Мікіціна)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Зарубскага сельсавета 26 населеных пунктаў[6].
8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баеўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Асташкавічы, Баева, Ірвяніца, Казлы, Лапыроўшчына, Панізоўе і Рудашкова), са складу сельсавета ў склад Валяўкоўскага сельсавета перададзены 7 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства імя Чарняхоўскага (Гарэлькі, Казьяны, Калінаўка, Лаўкі, Міхалінава, Расткова і Русаны)[7]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кляноўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадкі Ляхаўка і Чырына, вёскі Быстрыёўка, Гладкія, Жарнеўка, Кляны, Кулакоўшчына, Пячонкі, Хаетчына і Цыбульскія)[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 841 чалавек[9], з іх 93,0 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы, 0,5 % — азербайджанцы[10]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1063 чалавекі[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.