Заалогія — навука пра жывёльныя арганізмы, адзін з асноўных раздзелаў біялогіі.

Заалогія


Галіны заалогіі

АалогіяАкаралогія
АнтразаалогіяФізічная антрапалогіяАпіялогія
АрахналогіяАртрападалогія
ГельмінталогіяГерпеталогія
ІхтыялогіяКарцыналогія
КеталогіяКанхалогія
МалакалогіяНейраэталогія
МірмекалогіяНематалогія
АалогіяАрніталогія
ПалеазаалогіяПланкталогія
ПрыматалогіяПротазаалогія
ТэрыялогіяХіраптэралогія
ЭнтамалогіяЭталогія

Знакамітыя заолагі

Жорж Кюўе · Чарльз Дарвін
Карл Ліней · Конрад Лорэнц
Томас Сэй · Эдвард Уілсан
Альфрэд Расэл Уолес
Жан Анры Фабр
іншыя…

Гісторыя

Вывучае відавую разнастайнасць жывёл (сістэматыка), іх будову (анатомія), асаблівасці жыццядзейнасці (фізіялогія), заканамернасці індывідуальнага развіцця (эмбрыялогія), роднасныя сувязі (філагенія), пашырэнне (зоагеаграфія), узаемаадносіны з асяроддзем (экалогія), асаблівасці паводзін (эталогія), вымерлых жывёл (палеазаалогія).

У заалогіі таксама вылучаюць навукі, якія даследуюць найбольш вялікія і важныя групы жывёл: акаралогія, арахналогія, арніталогія, герпеталогія, іхтыялогія, малакалогія, пратысталогія, тэрыялогія, энтамалогія.

Заалогія звязана з шэрагам сельскагаспадарчых, ветэрынарных і медыцынскіх навук.

Гісторыя

Заалогія як навука зарадзілася ў Старажытнай Грэцыі і звязана з імем Арыстоцеля.

Як стройная сістэма ведаў аформілася ў канцы XVII — першай палове XVIII стагоддзя дзякуючы працам вучоных-прыродазнаўцаў англічаніна Дж. Рэя, шведа К. Лінея, французаў Ж. Бюфона і Ж. Б. Ламарка і іншых. У сярэдзіне XIX стагоддзя створана тэорыя эвалюцыі арганічнага свету (Ч. Дарвін).

У развіцці заалогіі вялікае значэнне мелі працы расійскіх вучоных К. М. Бэра, А. А. і У. А. Кавалеўскіх, І. І. Мечнікава, К. Ф. Рулье, А. М. Северцава і іншых.

У XX стагоддзі павялічыўся аб’ём фауністычных даследаванняў па ўсёй планеце, фарміруецца новы малекулярна-біялагічны аспект сістэматыкі, выкарыстоўваецца карыясістэматыка (на падставе вывучэння колькасці і будовы храмасом), укараняюцца біяхімічныя метады і метады электроннай мікраскапіі і інш.

На Беларусі

На Беларусі даследаванні па заалогіі пачаліся ў 18 стагоддзі. Заалагічныя апісанні асобных яе тэрыторый ёсць у працах польскага даследчыка Г. Ржанчынскага (1-я пал. 18 ст.), рускіх вучоных І. І. Ляпёхіна (канец 18 ст.), В. М. Севергіна (1-я пал. 19 ст.).

у 19241930 гадах праводзіліся экспедыцыі па вывучэнні наземнай фаўны (А. У. Фядзюшын і інш.).

Сучасны этап развіцця заалогіі звязаны з працамі І. Ц. Арзамасава, Г. А. Галкоўскай, Г. Г. Вінберга, М. С. Долбіка, П. І. Жукава, С. В. Кахненкі, І. К. Лапаціна, В. І. Мержаеўскай, М. М. Пікуліка, Л. М. Сушчэні, І. М. Сяржаніна, Э. І. Хацько, Н. М. Хмялёвай і іншых.

Даследаванні вядуцца ў Інстытуце заалогіі Нацыянальнай АН Беларусі, на кафедрах прыродазнаўчых факультэтаў ВНУ, у запаведніках, навукова-даследчых установах сельскагаспадарчага і ветэрынарнага профілю і інш.

Даследуюцца функцыянальныя сувязі ў зоацэнозах, заканамернасці матэрыяльна-энергетычных пераўтварэнняў на розных трафічных узроўнях, экалогія і інтрадукцыя каштоўных відаў рыб.

Развіваюцца новыя кірункі заалогіі: эксперыментальная экалогія водных беспазваночных жывёл, ландшафтная фауністыка і экалогія жывёл, глебавая экалогія; вывучэнне механізмаў і заканамернасцей фарміравання біялагічнай разнастайнасці жывёльнага свету ва ўмовах інтэнсіфікацыі антрапагеннай нагрузкі на прыродныя комплексы; распрацоўка прынцыпаў і метадаў экалагічнага маніторынгу, вядзення Чырвонай кнігі, развіцця сеткі асабліва ахоўных тэрыторый; ацэнка ўплыву аварыі на ЧАЭС (1986) на стан фаўны.

Адна з найбольш актуальных праблем — распрацоўка навуковых асноў аховы і рацыянальнага выкарыстання жывёльнага свету Зямлі.

Гл. таксама

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.