From Wikipedia, the free encyclopedia
Заліў Святога Лаўрэнція (фр.: Golfe du Saint-Laurent; англ.: Gulf of Saint Lawrence) — самы буйны на Зямлі эстуарый, месца ўпадзення ракі Святога Лаўрэнція у Атлантычны акіян на ўсходнім беразе Паўночнай Амерыкі. Па памерах лічыцца напаўзамкнутым морам . Абмывае берагі Канады ў правінцыях Квебек, Нью-Брансуік, Новая Шатландыя, Востраў Прынца Эдуарда, Ньюфаўндленд і Лабрадор.
На поўначы абмежаваны паўвостравам Лабрадор, на ўсходзе аддзелены ад акіяна востравам Ньюфаўндленд, на поўдні востравам Кейп-Брэтан і паўвостравам Новая Шатландыя, на захадзе — паўночнаамерыканскім мацерыком. У заліве знаходзіцца востраў Антыкосты.
Плошча заліва каля 263 тыс. км². Глыбіня да 572 м.
З акіянам заліў злучаюць пралівы:
У заліў упадае рака Святога Лаўрэнція.
У акваторыі размешчаны:
Плыні ўтвараюць цыкланальны кругазварот. Сярэдняя тэмпература вады ўзімку ніжэй −1 °C, улетку да 15 °C.
Прылівы паўсутачныя, іх велічыня да 2 м. Са снежня па май пакрыты лёдам. Сустракаюцца айсбергі.
На дне заліва плынь ракі Святога Лаўрэнція прамыла канал, які дасягае ўсходняй мяжы шэльфа. За апошняе стагоддзе (20-е стагоддзе) з прычыны дзейнасці чалавецтва вада, якая перамяшчаецца па гэтым канале, цалкам страціла раствораны кісларод, што прывяло да значных змен доннай біёты.
Клімат мусонны. У зімовы перыяд галоўным чынам назіраюцца халодныя паўночна-заходнія вятры, улетку — цёплыя паўднёва-заходнія. Сярэдняя тэмпература паветра ў лютым −10 °C, у жніўні 15 °C.
Акваторыя заліва — месца актыўнага суднаходства. Шэльф, які таксама далёка выходзіць у Атлантычны акіян, інтэнсіўна эксплуатуецца ў рыбнай здабычы (пікша, марскі акунь, палтус, камбала, селядзец і інш.) і ў нафтаздабычы.
Порты:
Частка берага заліва, астравы Святога Паўла і Кейп-Брэтан — ахоўваюцца Канадскай берагавой аховай прыродная тэрыторыя. Шэраг дробных астравоў у заліве — месца сезонных міграцый розных птушак, ахоўваюцца Канадскай службай дзікай прыроды. На берагах заліва размешчана некалькі нацыянальных паркаў Канады:
Каля мыса Гаспэ ў паўднёва-усходняй частцы правінцыі Квебек у Фарылоне знаходзіцца правінцыйны парк Гаспезі.
Заліў Святога Лаўрэнція складаецца з трох асобных экасістэм[2]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.