Залаты Рог (Стамбул)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Залаты́ Рог (турэцк.: Haliç; грэч. Κεράτιος Κόλπος; англ.: Golden Horn) — вузкі выгнуты заліў, які ўпадае ў праліў Басфор у месцы яго злучэння з Мармуровым морам. Размешчаны большай часткай у межах турэцкага горада Стамбул, падзяляючы яго еўрапейскую частку на паўночную і паўднёвую паловы. У гавані ў вусці Залатога Рога ў VII стагоддзі да нашай эры была заснавана калонія Візантый, вакол якой пазней сфарміраваўся Канстанцінопаль.
Заліў Залаты Рог | |
---|---|
тур. Haliç | |
41°01′10,70″ пн. ш. 28°58′22,50″ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Басфор |
Краіна | |
Даўжыня берагавой лініі | 18 км |
Найбольшая глыбіня | 40 м |
Салёнасць | на паверхні каля вусця 20,6 ‰ |
Празрыстасць | 5,5 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На берагах заліва размешчаны старажытныя раёны Галата, Фенер, Балат, Айвансарай, Эюп, Хаскей, Касымпаша. Тут з Сярэднявечча сяліліся канстанцінопальскія яўрэі і італьянскія купцы. У позняй Візантыі на паўночным беразе Залатога Рога існавала калонія Генуэзскай рэспублікі, а ў асманскі час тэрыторыя ўмяшчала фінансавы і гандлёвы цэнтр горада, мусульманскія святыні і буйную суднаверф.
Падарожнікі XIX стагоддзі звалі заліў самай прыгожай часткай горада, у сярэдзіне XX стагоддзя мясцовасць была сапсавана слабакантралюемай унутранай міграцыяй і хаатычным прамысловым развіццём. У наш час берагі Залатога Рога ўяўляюць сабой сумесь пераважна бедных жылых раёнаў з важнымі музеямі і гістарычнымі манументамі.