Залато́е кальцо́ Расі́і — сямейства турыстычных маршрутаў, якія праходзяць па старажытных рускіх гарадах, у якіх захаваліся ўнікальныя помнікі гісторыі і культуры Расіі, цэнтрах народных рамёстваў. Колькасць і склад гарадоў у пэўным маршруце можа быць розным. Гарады Залатога кальца належаць да шасці абласцей: Маскоўскай, Уладзімірскай, Іванаўскай, Кастрамской, Цвярской і Яраслаўскай.
У Залатое кальцо ўваходзяць восем асноўных гарадоў — Сергіеў Пасад, Пераслаўль-Залескі, Растоў Вялікі, Яраслаўль, Кастрама, Іванава, Суздаль і Уладзімір. Астатні спіс (Аляксандраў, Багалюбава, Гарахавец, Гусь-Хрустальны, Калязін, Кідзекша, Масква, Мурам, Палех, Плёс, Рыбінск, Тутаеў, Угліч, Юр’еў-Польскі і інш.) з'яўляецца дыскусійным.
Аўтар тэрміна — літаратар Юрый Бычкоў, які стварыў у 1967 годзе серыю аднайменных нарысаў для газеты «Савецкая Расія».
- Залатое кальцо Расіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 510.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Залатое кальцо Расіі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.