Залатая Горка
гістарычны раён горада Мінска / From Wikipedia, the free encyclopedia
Залата́я Го́рка, Залатаго́рскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў заходняй частцы горада, на ўсход ад Гарадскога сада і Захар’еўскага моста, вакол Залатагорскіх каталіцкіх могілак.
На захадзе ад Залатой Горкі размяшчаецца цэнтральны раён Новае Места, на паўночным захадзе — Траецкае прадмесце, на паўночным усходзе — Камароўка, на ўсходзе — Вялікая Сляпянка, на паўднёвым усходзе — Доўгі Брод, на поўдні — Стромкі (Круты) Бераг[1][2].