адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Задо́р’еўскі сельсавет[2] (таксама — Задо́рскі сельсавет[3]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Задор’е.
Задор’еўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Лагойскі раён |
Уключае | 32 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Задор’е |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
старшыня | Кушнярэвіч Анатоль Іосіфавіч[1] |
Афіцыйная мова | беларуская |
Насельніцтва (2023) | 1 253[1] |
Плошча | 243,76[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223141 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Амнішаўскага і Горнаўскага сельсаветаў[4]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 30 студзеня 1976 года да сельсавета далучана частка скасаванага Прусевіцкага сельсавета (вёскі Васількоўка і Шылы)[5]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Ізбішчанскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў: вёскі Венера, Выгар, Дзвінаса, Краснае, Леснікі, Луськое, пасёлак Задор’е[6]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ізбішчанскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Ізбішча, Мацеева, Папоўцы, Сакавічы, Хацень, Шамаўка і Юрылава)[7]. 29 чэрвеня 2010 года ліквідавана вёска Гаравец[8], 28 снежня 2012 года — вёска Востраў 1[9].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў) — 1290 чалавек[10], з іх 96,4 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — палякі[11]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 1389 чалавек[12].
Сельгаспрадпрыемствы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.