![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b4/Sigismund_at_horse.jpg/640px-Sigismund_at_horse.jpg&w=640&q=50)
Жыгімонт Ваза
кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632), кароль Швецыі (1592—1599) / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Жыгімонт.
Жыгімонт Ваза, у Польшчы Зыгмунт III (20 чэрвеня 1566 — 30 красавіка 1632) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632), кароль шведскі (1592—1599). Сын караля Швецыі Юхана III Вазы і Кацярыны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта Старога.
Хуткія факты Жыгімонт III Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ...
Жыгімонт III Ваза | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Sigismund | |||||||
![]() Жыгімонт Ваза. Карціна Пітэра Паўля Рубенса | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | снежань 1587 | ||||||
Папярэднік | Стэфан Баторый | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў IV | ||||||
|
|||||||
Дэвіз | Pro jure et populo (За справядлівасць і народ) |
||||||
Каранацыя | 19 лютага 1594 | ||||||
Папярэднік | Юхан III | ||||||
Пераемнік | Карл IX | ||||||
Нараджэнне |
20 чэрвеня 1566(1566-06-20)[1][2][…] |
||||||
Смерць |
19 (29) красавіка 1632[3] (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ваза | ||||||
Бацька | Юхан III[3] | ||||||
Маці | Кацярына Ягелонка[3] | ||||||
Жонка | Ганна Аўстрыйская[3][4] і Канстанцыя Габсбург[3][4] | ||||||
Дзеці | Уладзіслаў Ваза, Ян II Казімір Ваза, Ян Ольбрахт Ваза[d], Караль Фердынанд Ваза[d], Аляксандр Караль Ваза[d], Ганна Кацярына Канстанцыя Ваза і Anne Marie Vasa[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцтва | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Закрыць
Нарадзіўся ў горадзе Грыпсгольм у Швецыі. 3 1568 года спадчыннік шведскага трона. Абраны польскім каралём на элекцыйным сойме 1587 года, пасля смерці Стэфана Баторыя, дзякуючы падтрымцы Ганны Ягелонкі, канцлера і вялікага гетмана кароннага Яна Замойскага. Перамог іншага кандыдата, аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна. Але на элекцыйным сойме не было паслоў ад ВКЛ. Каб дамагчыся падтрымкі сваёй кандыдатуры ў ВКЛ, 28 студзеня 1588 года зацвердзіў новую рэдакцыю Статута.