Жывакост[3][4] (Sýmphytum) — род шматгадовых лясных травяністых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), якое ўключае больш за 25 відаў. Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе ад Заходняй Азіі да Брытанскіх астравоў і ў Паўночнай Афрыцы[5]. Расце на вільготных ўрадлівых глебах, часта па берагах рэк, ручаёў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Жывакост

Symphytum ×uplandicum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Symphytum L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32025
NCBI  192327
EOL  40245
GRIN  g:11768
IPNI  4823-1
Закрыць

Апісанне

Дасягае ў вышыню больш за метр. Каранёвая сістэма буйная з тоўстымі галінастымі каранямі з шматлікімі атожылкамі. Карані звонку цёмныя, амаль чорныя, усярэдзіне — белыя, сакавітыя, лоевыя навобмацак. Сцёблы прамыя, тоўстыя, з разгалістымі галінамі, пакрытыя валасінкамі. Лісце яйкападобнай формы, буйное, чаргаванае, завастраецца да верхавіны. Кветкі — званочкі, сабраныя на верхавіне сцябла і галінках у гронкападобныя суквецці, колер — фіялетава-пурпуровы, ружова-чырвоны. Час красавання — майліпень. Апыляецца, галоўным чынам, пчоламі і чмялямі[5]. Плод складаюцца з чатырох аднанасенных гладкіх і бліскучых арэшкаў, спеюць у ліпені—верасні.

Некаторыя віды

Некаторыя віды жывакосту — фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. 2 350 экз.
  4. Напісанне Жывакост у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998. — С. 453.
  5. Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 421. — 864 с. 150 000 экз. ISBN 5-85270-002-9.
  6. Назва Жывакост лекавы згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. ISBN 5-343-00120-3.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.