![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Jean_Coralli.jpg/640px-Jean_Coralli.jpg&w=640&q=50)
Жан Каралі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан Каралі Перачыні (фр.: Jean Coralli Peracini, 15 студзеня 1779, Парыж — 1 мая 1854, там жа) — французскі танцоўшчык, балетмайстар і лібрэтыст італьянскага паходжання.
Жан Каралі | |
---|---|
фр.: Jean Coralli | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1779(1779-01-15)[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 мая 1854(1854-05-01)[1][2] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | харэограф, артыст балета, балетмайстар, лібрэтыст, танцор |
![]() |
Жан Каралі вывучаў мастацтва танца ў балетнай школе пры парыжскай Оперы і на яе сцэне адбыўся яго дэбют у 1802 годзе. Як танцоўшчык і харэограф працаваў на тэатральных сцэнах Вены, Мілана, Марселя і Лісабона. З 1825 года ён — балетмайстар парыжскага тэатра «Порт-Сен-Мартэн», у 1831—1848 — парыжскай Оперы.
Як харэограф Жан Каралі працаваў разам з такімі знакамітымі танцоркамі, як Фані Эльслер і Карлота Грызі. Грызі ж выканала галоўную ролю на прэм’еры балета Адольфа Адана «Жызель», харэографам якога (сумесна з Жулем Перо) і сааўтарам лібрэта быў Жан Каралі. Каралі таксама кіраваў пастаноўкай балетаў «Бура» (La Tempête, 1834), «Кульгавы д’ябал» (Le Diable Boiteux, 1836), «Тарантул» (La Tarentule, 1839), «Перы» (La Péri, 1843) і іншых.
У 1831—1850 гадах кіраваў балетнай школай Парыжскай оперы.
Сын Жана Каралі, Эжэн Каралі, таксама быў вядомым танцоўшчыкам і артыстам.