From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан Дзюбюфэ (фр.: Jean Philippe Arthur Dubuffet; 31 ліпеня 1901, Гаўр — 12 мая 1985, Парыж) — французскі мастак і скульптар.
Жан Дзюбюфэ | |
---|---|
фр.: Jean Dubuffet | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jean Philippe Arthur Dubuffet[1] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, дзеяч выяўленчага мастацтва, пісьменнік, дызайнер, графік, тэарэтык мастацтва, мастак-гравёр, дзеяч пластычных мастацтваў, архітэктурны чарцёжнік, рысавальнік, філосаф |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1901[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 1985[2][3][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Paulette Bret[d] і Émilie Carlu[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын гандляра віном. У сямнаццацігадовым узросце прыехаў у Парыж, каб вучыцца жывапісу ў Акадэміі Жуліяна. Зблізіўся з Максам Жакобам, Жанам Паланам. Прачытаў манаграфію Ганса Прынцхорна «Жывапіс псіхічнахворых» (1922), якая зрабіла на яго глыбокае ўражанне. Расчараваўся ў сваіх папярэдніх працах, у 1925 вярнуўся ў Гаўр і заняўся сямейным бізнэсам — продажам віна.
Да жывапісу вярнуўся толькі ў 1942 годзе; у 1944 годзе адбылася яго першая персанальная выстава ў парыжскай галерэі Р. Друэна. Зблізіўся з сюррэалістамі. Стаў заснавальнікам так званага ар брут — «грубага» мастацтва, прынцыпова блізкага да аматарскага жывапісу дзяцей, самавукаў, псіхічнахворых, якое не прызнае агульнапрынятых эстэтычных нормаў і выкарыстоўвае любыя падручныя матэрыялы. У 1948 годзе пачаў збіраць калекцыю ар брут (цяпер знаходзіцца ў Лазане). У 1975 годзе заснаваў у Парыжы Фонд Дзюбюфэ.
У агульнай складанасці мастак стварыў каля 10 000 работ, якія часцей за ўсё ўтвараюць серыі: «Жаночыя целы» (1950), «Маленькія карцінкі з крылаў матылькоў» (1953), «Маленькія статуі ненадзейнага жыцця» (1954), «Феномены» (1958), «Урлуп» (1967) і інш. Працы Дзюбюфе прадстаўлены ў найбуйнейшых музеях свету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.