From Wikipedia, the free encyclopedia
Жак Андрэ Жазеф Авед (фр. Jacques André Joseph Aved; 12 студзеня 1702, Дуэ — 4 сакавіка 1766, Парыж) — французскі жывапісец, знаўца і гандляр творамі мастацтва, акадэмік Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (з 1734, асацыіраваны член з 1731); адзін з найбуйнейшых партрэтыстаў мастацтва ракако.
Жак Андрэ Жазеф Авед | |
---|---|
фр.: Joseph Aved | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jacques-André-Joseph-Camelot Aved |
Дата нараджэння | 12 студзеня 1702[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1766[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, калекцыянер мастацтва, арт-дылер, купец |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | ракако |
Уплыў | François Boitard[d], Бернар Пікар і Alexis Simon Belle[d] |
Уплыў на | Шарль-Андрэ ван Лоа, Франсуа Бушэ, Jacques Dumont le Romain[d], Жан Батыст Шардэн і Charles-Félix Mulnier[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Андрэ Жазеф Авед быў сіратой з дзяцінства. Яго дзядзька, капітан галандскай гвардыі, узяў яго да сябе на выхаванне. Вучыўся ў Франсуа Буара і Бернара Пікара ў Амстэрдаме, затым у Парыжы ў партрэтыста А. С. Беля. У 1731 годзе ён паступіў у Акадэмію жывапісу і скульптуры. У 1734 годзе стаў акадэмікам.
Як лепшы партрэтны жывапісец Парыжа быў рэкамендаваны турэцкаму пасланцу пры французскім двары Мехмеду-Эфендзі, які выконваў волю караля, які жадаў мець партрэт турка. Гатовы партрэт быў выстаўлены ў зале гвардыі замка Шуазі; Людовік XV быў захоплены і заказаў мастаку свой партрэт, што яшчэ больш умацавала рэпутацыю жывапісца. Перш чым брацца за пэндзаль, ён наведваў замоўца і імкнуўся зразумець яго характар, асаблівасці і звычкі.
Яго партрэты ўвайшлі ў моду, каштавалі вельмі дорага; атэлье мастака выпускала па некалькі карцін у год. Збіраў рэдкія цікавосткі, яго калекцыя была найлепшай у сваім родзе не толькі ў Парыжы, але і ў Галандыі. У яго хаце збіраліся перадавыя людзі таго часу, сярод якіх быў Русо ў 1738 годзе.
Памёр ад апаплексічнага ўдару ў 1766 годзе. Ён валодаў адной з найважнейшых калекцый з працамі італьянскіх, французскіх і асабліва галандскіх мастакоў. Збор рэдкасцяў і карціны Аведа былі прададзены з аўкцыёну. Да каталога карцін, выдадзенаму Рэмі, прыкладалася біяграфія Аведа, напісаная яго сынам Шарлем Франсуа, адвакатам парламента. Сярод яго вучняў былі Шарль-Андрэ ван Лоа, Франсуа Бушэ, Дзюман ле Рамэн і Жан Батыст Шардэн.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.