Бернар Пікар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бернар Пікар

Бернар Пікар (11 чэрвеня 1673, Парыж — 8 мая 1733, Амстэрдам) — мастак, гравёр, ілюстратар.

Біяграфія

Бернар Пікар — французскі гравёр, нарадзіўся ў Парыжы, сям’і мастака і гравёра Эцьена Пікара. У 1696 годзе Пікар пераязджае ў Антверпен, затым праводзіць год у Амстэрдаме. У канцы 1698 года вяртаецца ў Францыю. Але пасля смерці ў 1708 годзе жонкі, у 1711 годзе ён канчаткова пераязджае ў Амстэрдам. Неўзабаве да яго далучыўся і яго бацька Эцьен Пікар.

Большасць работ Бернар Пікара з’яўляецца гравюрамі на медзі — кніжнымі ілюстрацыямі. У тым ліку ён ілюстраваў Біблію і Авідзія. Але самая вядомая яго праца, якая выдавалася з 1723 па 1743 год — Cérémonies et coutumes (рэлігійныя абрады). «Cérémonies et coutumes» маштабная спроба апісаць рэлігійныя рытуалы і вераванні народаў свету, ва ўсёй іх разнастайнасці аб’ектыўна і максімальна дакладна, наколькі гэта было здзяйсняльна, бо Пікар ніколі не пакідаў межы Еўропы. Арыгінальнае французскае выданне «Cérémonies et coutumes» складаецца з дзесяці тамоў, якія ўключаюць тэкст і гравюры афортам.

Зноскі

1. Bernard Picart

2. Bernard Picart // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. ECARTICO Праверана 8 студзеня 2024.

4. FINA WikiАўстрыйская акадэмія навук. Праверана 3 снежня 2020.

5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.