![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/13/Joseph-Louis_Lagrange.jpeg/640px-Joseph-Louis_Lagrange.jpeg&w=640&q=50)
Жазэф Луі Лагранж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жазэф Луі Лагранж (фр.: Joseph Louis Lagrange, італ.: Giuseppe Lodovico Lagrangia; 25 студзеня 1736, Турын — 10 красавіка 1813, Парыж) — французскі матэматык, астраном і механік італьянскага паходжання. Нараўне з Эйлерам — адзін з найвыдатнейшых матэматыкаў XVIII стагоддзя. Асабліва праславіўся выключным майстэрствам у абагульненні назапашанага навуковага матэрыялу.
Хуткія факты Жазэф Луі Лагранж, Дата нараджэння ...
Закрыць
Аўтар класічнага трактату «Аналітычная механіка», у якім усталяваў фундаментальны «прынцып магчымых перасоўванняў» і завяршыў матэматызацыю механікі. Унёс грандыёзны ўклад у развіццё аналізу, тэорыі лікаў, тэорыю імавернасцей і лікавыя метады, стварыў варыяцыйнае злічэнне.