![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/eb/28nentor.jpg/640px-28nentor.jpg&w=640&q=50)
Дэкларацыя незалежнасці Албаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэкларацыя незалежнасці Албаніі (алб.: Shpallja e Pavarësisë або алб.: Deklarata e Pavarësisë) — дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Албаніі, прынятая 28 лістапада 1912 года ў Влёра[1]. Раней Албанія не мела дзяржаўнасці, яна з'яўлялася складовай часткай Асманскай імперыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/eb/28nentor.jpg/320px-28nentor.jpg)
Абвяшчэнне незалежнасці дзяржавы адбылося ў разгар Першай Балканскай вайны на Усеалбанскім кангрэсе[2]. Да таго моманту на тэрыторыю Албаніі прэтэндавалі Сербія і Чарнагорыя, якія хацелі набыць марскія парты на ўзбярэжжы Адрыятыкі. Планы гэтых дзяржаў не былі рэалізаваны, бо новую дзяржаву падтрымалі вялікія дзяржавы Францыя і Вялікабрытанія.
Пасля ўзнікнення Албаніі яе межы не былі вызначаны. Жаданне Сербіі атрымаць доступ да мора і адсутнасць межаў прывялі да Албанскага крызісу 1913 года. У выніку гэтага крызісу новая дзяржава ледзь не была знішчана.
Усяго Дэкларацыю падпісалі 83 чалавекі, сярод іх будучы прэзідэнт і кароль краіны Ахмет Зогу і дзядзька Энвера Ходжы — Хюсен Ходжа.