Другая Карабахская вайна — буйнамаштабныя баявыя дзеянні з ужываннем танкаў, лятальных апаратаў, артылерыі, буйнакаліберных РСЗА[1] і цяжкай агнямётнай тэхнікі[2] паміж узброенымі сіламі Азербайджана і самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (Арцах), падтрыманай арміяй Арменіі.
Хуткія факты Другая Карабахская вайна, Дата ...
Другая Карабахская вайна |
---|
Асноўны канфлікт: Карабахскі канфлікт |
Злева направа па гадзіннікавай стрэлцы: выбух на лініі фронту; аўтамабіль, які пацярпеў падчас азербайджанскай бамбардзіроўкі Сцепанакерта; акцыя ў падтрымку ўзброеных сіл у Арменіі; артылерыйскі разлік Арміі абароны Арцаха вядзе абстрэл пазіцый праціўніка; разбурэнні ў Гянджы пасля ракетнай атакі з боку армян. |
Дата |
27 верасня — 10 лістапада 2020 |
Месца |
Лінія судакранання Нагорнага Карабаха, армяна-азербайджанская мяжа |
Вынік |
Пагадненне аб спыненні агню:
- • Ваенная і палітычная перамога Азербайджана
- • Нагорна-Карабахская Рэспубліка страчвае Агдамскі, Газахскі, Кельбаджарскі і Лачынскі раёны
- • Пачатак пратэстных хваляванняў у Арменіі
- • Увод расійскага міратворчага кантынгенту
|
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
131 тысяча байцоў цалкам
| 63—65 тысяч байцоў цалкам
|
|
Страты |
Па даных Азербайджана: 2 783 забітых і не менш за 1 245 параненых вайскоўцаў Па даных Арменіі і НКР: 7 510 забітых і больш чым 2 700 параненых вайскоўцаў
| Па даных Арменіі і НКР: 1 222 загінулых, больш за 200 параненых і 21 палонных вайскоўцаў Па даных Азербайджана: больш за 5 000 забітых і вялікая колькасць параненых вайскоўцаў
|
|
Агульныя страты |
147 мірных грамадзян загінулі і 555 пацярпелі:
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Гэтыя сутыкненні з’яўляюцца часткай шматгадовага міжэтнічнага канфлікту, дзе сілы самаабвешчанай рэспублікі, што размяшчаецца на тэрыторыі Азербайджана, населенай пераважна армянамі, змагаюцца за захаванне сваёй дзяржаўнасці і культуры. Задачай супраціўнага боку стаіць вяртанне кантролю над згубленым рэгіёнам, які сусветнай супольнасцю ўсё яшчэ прызнаецца азербайджанскім.
Ваеннае кіраўніцтва Азербайджана заяўляе, што армія вяла «контрнаступальную аперацыю па прадухіленні нападу праціўніка і выконвала задачы па вызваленні азербайджанскіх земляў ад акупацыі». Меркаваная мэта азербайджанскага наступлення, па словах азербайджанскага аналітыка Фуада Шахбаза, — захоп Фізулінскага і Джэбраільскага раёнаў на поўдні Нагорнага Карабаха, дзе мясцовасць менш гарыстая і больш спрыяльная для наступальных аперацый[3]. Расійскі палітолаг Аркадзь Дубноў лічыў, што Баку пачаў гэтую аперацыю, таму што пасля сутыкненняў лета 2020 года Ільхаму Аліеву трэба было даказаць, што ён дзеяздольны лідар, а верасень — зручны час года для баявых дзеянняў у рэгіёне[4].
Канфлікт скончыўся падпісаннем мірнага дагавора, па якім некалькі раёнаў адыходзілі ў склад Азербайджана.