From Wikipedia, the free encyclopedia
Падчас ваеннага канфлікту ў Карабаху ў кастрычніку 2020 года войскі Арменіі і непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі нанеслі серыю ракетных удараў па горадзе Гянджа ў Азербайджане.
4 кастрычніка 2020 года ўлады непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі заявілі што нанеслі ракетныя ўдары па аб’ектах у тыле праціўніка, у тым ліку вайсковаму аэрадрому горада Гянджы. Аднак пазней карэспандэнты расійскіх СМІ паведамілі, што аэрапорт у Гянджы, аб знішчэнні якога заяўлялі ўлады НКР, не пацярпеў[1][2]. Міністэрства абароны Азербайджана пацвердзіла, што армянскія ўзброеныя сілы абстралялі горад. Памочнік прэзідэнта Азербайджана Хікмет Гаджыеў заявіў, што Арменія нанесла масіраваныя ракетныя ўдары па густанаселеных жылых раёнах Гянджы[3]. Міністр абароны Азербайджана Закір Гасанаў заявіў, што «абстрэл тэрыторыі Азербайджана з тэрыторыі Арменіі носіць відавочна правакацыйны характар і пашырае зону баявых дзеянняў»[4]. Па словах Гаджыева, ракетныя ўдары па Азербайджане наносяцца з наваколля Вардэніса і горада Горыс[5]. Прэс-сакратар Мінабароны Арменіі Шушан Сцяпанян заявіла, што з тэрыторыі Арменіі агонь па Азербайджану не вядзецца[6].
Генеральная пракуратура Азербайджана паведаміла, што 4 кастрычніка ў выніку абстрэлу з тэрыторыі Арменіі горада Гянджа загінуў адзін чалавек, параненыя 32[7]. У адказ на паведамленні азербайджанскага боку, прэс-сакратар прэзідэнта непрызнанай Нагорна-Карабахаскай Рэспублікі Араіка Аруцюняна Ваграм Пагасян размясціў на сваёй старонцы ў Facebook заклік да Азербайджана «апамятацца, пакуль не позна», інакш «яшчэ некалькі дзён, і археолагі не змогуць нават месца Гянджы знайсці»[8].
Раніцай 8 і ў две гадзіны ночы 11 кастрычніка Гянджа зноў трапіла пад абстрэл. Па заяве прэс-службы МНС Азербайджана[9], у цэнтры горада Гянджа падвергнуўся абстрэлу чатырохпавярховы жылы дом, у выніку чаго, па даных Генеральнай пракуратуры Азербайджана, загінула 10 чалавек, 34 атрымалі раненні. Пад атаку трапіў будынак у цэнтры горада, што апынуўся цалкам знішчаны, а дамы побач былі напалову разбураныя. Пошукі пад заваламі скончыліся ў другой палове дня[10].
Паводле афіцыйных папярэдніх даных Баку, удар па жылому дому быў нанесены ракетай АТРК «Точка-У». На наступны дзень кіраўнік Нацыянальнага агенцтва па размініраванні тэрыторый Азербайджана Газанфар Ахмедаў абвясціў, што, мяркуючы па маркіроўцы на аскепках, удар па горадзе Гянджа быў нанесены ракетай АТРК «Эльбрус»[11].
У ноч з 16 на 17 кастрычніка па Гянджы зноў былі нанесеныя ракетныя ўдары.
Паводле звестак Генпракуратуры Азербайджана на 24 кастрычніка, агульная колькасць загінулых склала 26 чалавек, а пацярпелых — 82[12]. Таксама дадзеная структура паведаміла пра смерць непаўналетняга грамадзяніна Расіі 2007 года нараджэння, смяротна параненага пры абстрэле 17-га чысла[13].
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў назваў абстрэлы Гянджы ваенным злачынствам і грубым парушэннем рэжыму спынення агню, паабяцаўшы годны ўдар у адказ на поле бою[14]. Яго памочнік Хікмет Гаджыеў назваў напад «актам генацыду супраць азербайджанскага народа, сведкамі якога мы сталі пасля Хаджалінскай разні»[15].
На міжнародным узроўні напад быў асуджаны Турцыяй і Еўрапейскім Саюзам, а паслы Катара, Малайзіі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі выказалі свае спачуванні. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш назваў абсалютна непрымальнай сітуацыю ў Гянджы[16].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.