Дзявочая вежа (Талін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзявочая вежа (эст.: Neitsitorn, Megede torn) — вежа ў паўднёва-захадняй частцы Талінскай абарончай сцяны паміж надвратнай вежай Лююхіке Ялг і вежай Хар’ю на поўнач ад вуліцы Камандандзі.
Славутасць | |
Дзявочая вежа | |
---|---|
59°26′07″ пн. ш. 24°44′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вежа ўпершыню згадваецца ў 1373 годзе. Вежа атрымала сваё імя ў гонар капітана вежы Хінса Мегнэ(ням.: Hinse Meghe)
Пазней імя перайначылася ў (ням.: Mägdethurm, Mädchenthurm), з якога ў перакладзе на эстонскі з’явілася — Neitsitorn.
Вежа была першапачаткова трохпавярховай і была адкрыта ў бок горада, вышыня яе складала 12,5 метраў. Вежа мае трапецападобную форму.
Вежа моцна пацярпела падчас аблогі Таліна рускімі войскамі падчас Лівонскай вайны ў 1577 г.. Пазней вежу перабудавалі і выкарысталі ў якасці турмы да 1626 года. З 1842 года вежу выкарыстоўвалі ў якасці жылога дома.
З канца XIX стагоддзя да 1960-х гадоў XX стагоддзя ў вежы размяшчаліся атэлье мастакоў, у тым ліку Крысц’яна і Паўля Раўдаў, пасля Другой сусветнай вайны ў вежы шмат гадоў жыў выдатны архітэктар Карл Бурман.
Вежу, якая развальвалася, сталі прыводзіць у парадак ў 1968 годзе, у істотна перабудаванай вежы ў 1980 годзе адкрылася кафэ Neitsitorni.
У цяперашні час вежа стаіць пустая і не выкарыстоўваецца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.