Дзэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзэн, недакладна дзен (ад па-японску: 禅, санскрыт: ध्यान дх’яна, па-кітайску: 禪 чань, па-карэйску: 선 сŏн) — кірунак у будызме традыцыі Махаяны, якая зарадзілася ў Кітаі і атрымала распаўсюджанне на Далёкім Усходзе (В’етнам, Кітай, Карэя, Японія). У больш вузкім сэнсе дзэн разумеецца як кірунак менавіта японскага будызму, прыўнесены ў Японію з Кітая ў XII ст. У далейшай традыцыі японскага дзэна і кітайскага чань развіваліся ў многім самастойна — цяпер, захоўваючы адзіную існасць, набылі свае характэрныя рысы. Японскі дзэн прадстаўлены некалькімі школамі — Рындзай (кіт. Ліньцзі), Сато (кіт. Цаадун) і Обаку (кіт. Хуанбо).