From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзмітрый Кузьміч Абраменка (22 ліпеня 1910, в. Філіпкава, Віцебскі раён — 28 студзеня 1981) — камандзір гарматнага разліку 22-га гвардзейскага артылерыйскага палка 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі 3-й гвардзейскай арміі, поўны кавалер ордэна Славы.
Дзмітрый Кузьміч Абраменка | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня 1981 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | артылерыя |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна: |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1910 года ў вёсцы Філіпкава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў 4 класы. Працаваў брыгадзірам у калгасе. На службе ў Чырвонай арміі ў 1933-35 і з 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з ліпеня 1941 г. Член ВКП(б) з 1942 года. Ваяваў на сямі франтах на пасадзе камандзіра гарматы: на Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім франтах.
Баявое хрышчэнне атрымаў у 1941 годзе каля Віцебска ў складзе 153-й стралковай дывізіі, дзе ён падбіў першы варожы танк, затым удзельнічаў у Смаленскай бітве ў складзе той жа дывізіі, якая неўзабаве была пераўтворана ў 3-ю гвардзейскую.
Камандзір гарматнага разліку 22-га гвардзейскага артылерыйскага палка старшы сяржант Дзмітрый Абраменка 1 жніўня 1944 года каля населенага пункта Датнава (літоўскага Датнува) разам з байцамі даручанага яму гарматнага разліку вывеў са строю дзве кулямётныя кропкі з разлікамі і прыблізна паўтара дзясяткі варожых салдат.
21 жніўня каля пасёлка Гервіцы, у раёне літоўскага горада Шаўляй, падчас адбівання контратак ворага гарматны разлік Абраменкі падавіў дзве кулямётныя кропкі і падбіў два аўтамабілі.
Загадам па 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі ад 27 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, гвардыі сяржант Абраменка Дзмітрый Кузьміч узнагароджаны Ордэнам Славы 3-й ступені.
У баі за станцыю «Пагеген», размешчаную на захад ад горада Тыльзіт, камандзір гарматнага разліку 22-га артылерыйскага палка гвардыі старшы сяржант Дзмітрый Абраменка, камандуючы артылерыйскім разлікам, 20 кастрычніка 1944 года знішчыў кулямёт, да ўзвода салдат ворага і разбурыў бліндаж. Быў паранены, але поля бою не пакінуў.
Загадам па 3-й гвардзейскай арміі ад 26 лістапада 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, гвардыі старшы сяржант Абраменка Дзмітрый Кузьміч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
17 студзеня 1945 года на паўднёвым захадзе ад Прэйсіш-Эйлаў, узначальваючы гарматны разлік 22-га гвардзейскага артылерыйскага палка, гвардыі старшына Дзмітрый Абраменка прамой наводкай знішчыў чатыры кулямёты з разлікамі, разбурыў дом з дзвюма кулямётнымі кропкамі ворага.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшына Абраменка Дзмітрый Кузьміч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам гэтага ордэна.
У верасні 1945 года гвардыі старшына Абраменка Д. К. быў дэмабілізаваны. Вярнуўся на радзіму, працаваў старшынёй калгаса імя В. У. Куйбышава. Памёр 28 студзеня 1981 года, пахаваны ў роднай вёсцы Філіпкава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі, у тым ліку медалём «За адвагу».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.