From Wikipedia, the free encyclopedia
Джуліа Кірына Джаджолі (італ.: Giulio Quirino Giglioli; 11 ліпеня 1886, Рым - 11 лістапада 1957, Рым, Італія) - выбітны гісторык класічнага Рымскага і Этрускага мастацтва. Быў звязаны з фашызмам у Італіі.
Джуліа Джаджолі | |
---|---|
італ.: Giulio Giglioli | |
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1886[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1957[1] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, выкладчык універсітэта, палітык, мастацтвазнавец |
Навуковая сфера | класічная археалогія[2], etruscology[d][2], Roman archaeology[d][2], палітычная дзейнасць[d][2], этрускае мастацтва[3], Мастацтва Старажытнага Рыма[3] і мастацтвазнаўства[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | laurea[d][4] |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Giovanni Becatti[d] |
Партыя | |
Член у |
Джаджолі быў вучнем і памочнікам Эмануэля Лоўі і Радольфа Ланчані. Ён ваяваў у час Першай сусветнай вайны, падчас якой ён зрабіў публікацыю пра ізноў адкрытую статую Апалона з Веі ў 1916 годзе. У пасляваенныя гады займаў пасады ў Рымскім універсітэце, пачынаючы з 1923 года. Там ён атрымаў званне прафесара старажытнай тапаграфіі, а таксама класічнай гісторыі мастацтва. Ён стаў членам гарадскога савета ў 1935 годзе.
У полі ён раскопваў месцы, звязаныя з этрускамі, а таксама працаваў над фашысцкімі праектамі ў Рыме, у прыватнасці, раскопкамі Форума Аўгуста, і Маўзалея Аўгуста. Паколькі яго праца была праведзена ў асноўным у 1930-х гадах, ён прадэманстраваў неабходную вернасць фашызму і Беніта Мусаліні. Джаджолі лічыўся "галоўным археолагам рэжыму, які выкарыстаў сваі даследаванні, каб сцвярджаць, што нацыянальныя і гістарычныя мэты фашызму з'яўляюцца часткай бесперапыннай траекторыі Рымскай гісторыі". Пасля падзення дучэ ў 1943 годзе, Джаджолі вярнуўся ва ўніверсітэт і заснаваў часопіс Archeologia Classica ў 1948 годзе. Сярод яго вучняў быў , Масіма Палаціна, які пазней стаў першапраходцам этрускіх даследаванняў як вучэбнай дысцыпліны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.