![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/Joseph_E._Stiglitz%252C_2019_%2528cropped%2529.jpg/640px-Joseph_E._Stiglitz%252C_2019_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Джозеф Стыгліц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джозеф Юджын Стыгліц (англ.: Joseph Stiglitz; нар. 9 лютага 1943 года, г. Гэры, штат Індыяна) — амерыканскі эканаміст-неакейнсіянец. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2001, з Акерлофам Джорджам і Спенсам Майклам) «за аналіз рынкаў з несіметрычнай інфармацыяй». Вучыўся ў Амхерст-каледжы і Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе атрымаў ступень доктара. Прафесар Калумбійскага ўніверсітэта. Замежны член РАН.
Хуткія факты Джозеф Стыгліц, Дата нараджэння ...
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/97/Stiglitz_-_World_Economic_Forum_Annual_Meeting_Davos_2009.jpg/640px-Stiglitz_-_World_Economic_Forum_Annual_Meeting_Davos_2009.jpg)
Узнагароджаны медалём Дж. Б. Кларка (1979). Лаўрэат прэміі Рэктэнвальда (1998). Старшыня Савета эканамічных кансультантаў пры прэзідэнце ЗША (1995—1997); Шэф-эканаміст Сусветнага банка (1997—2000).