From Wikipedia, the free encyclopedia
Данатэ́ла (поўнае імя: Donato di Niccolò di Betto Bardi; каля 1386, Фларэнцыя — 13 снежня 1466) — скульптар-разьбяр эпохі Рэнесансу.
Данатэла | |
---|---|
Donatello | |
| |
Імя пры нараджэнні | Даната дзі Нікола дзі Бета Бардзі |
Дата нараджэння | 1386[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 снежня 1466[2][4] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, мастак |
Месца працы | |
Жанр | рэлігійнае мастацтва[d][6], equestrian portrait[d][6], партрэт[6] і міфалагічны жывапіс[d][6] |
Мастацкі кірунак | Адраджэнне |
Уплыў | Bicci di Lorenzo[d] і Giovanni d'Ambrogio[d] |
Уплыў на | Bertoldo di Giovanni[d], Агасціна ды Дуча[d] і Nanni di Banco[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Данатэла нарадзіўся ў Фларэнцыі або блізу яе паміж 1382 і 1387 гадамі у сям’і часальшчыка воўны. На працягу жыцця Данатэла працаваў у Фларэнцыі, Падуі і Сіене.
Вучыўся і спачатку працаваў з фларэнційскім жывапісцам і скульптарам Ларэнца Гіберці , карыстаючыся заступніцтвам багатага фларэнційскага банкіра Мартэлі . З 1404 да 1407 года працаваў у майстэрні Жыберці ў Фларэнцыі.
Для заканчэння сваёй мастацкай адукацыі ездзіў з 1430 да 1433 года ў Рым, разам з вядомым архітэктарам Брунелескі, дзе вучыўся ў яго антычнай разьбе.Адна з яго першых прац — гарэльеф з дробназярністага каменя, які паказвае Дабравешчанне.
З 1443 да 1453 ў Падуі. Выконваў заказы па разьбе скульптураў для фларэнційскіх цэркваў: скульптуры Давіда (1408/1409 г.г.), св. Яна Евангеліста (1408—1415), св. Іосіфа (1416). У Падуі стварыў помнік з бронзы венецыянскаму кандацьеру Эразму да Нарні (1447) — першы конны помнік з часоў Антычнасці. У нашыя дні ён стаіць перад царквой св. Антонія ў Фларэнцыі.
Апошнія гады жыцця Данатэла правёў у Фларэнцыі, працуючы да старасці і памёр у 1466 годзе. Быў пахаваны з вялікай павагай у царкве Сан-Ларэнца, упрыгожанай яго працамі.
Дзейнасць Данатэла мела важнае значэнне для развіцця рэнесанснай разьбы і яе вызвалення ад уплываў готыкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.