Далорэс Ібаруры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Далорэс Ібаруры Гомес (ісп.: Dolores Ibárruri Gómez, вядомая таксама як Пасіянарыя, баск. Dolores Ibarruri, «Pasionaria»; (9 снежня 1895, Гальярта, правінцыя Біская — 12 лістапада 1989, Мадрыд}) — дзеячка іспанскага і міжнароднага камуністычнага руху, актыўная ўдзельніца рэспубліканскага руху ў гады Грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў, затым дзеячка эмігранцкай апазіцыі дыктатуры Франка.
Далорэс Ібаруры | |
---|---|
ісп.: Dolores Ibárruri Gómez | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: María de los Dolores Ibárruri y Gómez |
Род дзейнасці | палітык, журналістка, актывіст |
Дата нараджэння | 9 снежня 1895(1895-12-09)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 1989(1989-11-12)[4][1][…] (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Julián Ruiz Gabiña[d] |
Дзеці | Rubén Ruiz Ibárruri[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На працягу доўгага часу жыла ў СССР (у пачатку 1960-х гадоў атрымала савецкае грамадзянства), а яе адзіны сын, Рубен, уступіў у Чырвоную Армію і загінуў у бітве пад Сталінградам у 1942 годзе. У 1942—1960 гады — генеральны сакратар, а з 1960 года да канца жыцця — старшыня Камуністычнай партыі Іспаніі. Пасля смерці Франка і легалізацыі партый пры Хуане Карласе I вярнулася ў Іспанію і ў 1977 годзе абраная дэпутатам картэсаў.