![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/ba/NPT_parties.svg/langbe-640px-NPT_parties.svg.png&w=640&q=50)
Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, ДНЯЗ (англ.: Treaty on the Non-Proliferation of Nuclear Weapons, скарочана — Non-Proliferation Treaty, NPT) — шматбаковы міжнародны акт, распрацаваны Камітэтам па раззбраенні ААН з мэтай устанаўлення трывалай перашкоды на шляху пашырэння кола краін-уладальнікаў ядзернай зброяі, забяспечыць неабходны міжнародны кантроль за выкананнем дзяржавамі ўзятых на сябе па дамове абавязацельстваў з тым, каб абмежаваць магчымасць узнікнення ўзброенага канфлікту з прымяненнем такой зброі; стварыць шырокія магчымасці для мірнага выкарыстання атамнай энергіі.
Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі | |||
---|---|---|---|
Treaty on the Non-Proliferation of Nuclear Weapons | |||
![]() Удзельнікі Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі
| |||
Дата падпісання | 1 ліпеня 1968 | ||
Месца падпісання | Нью-Ёрк, ЗША | ||
Увайшоў у сілу | 5 сакавіка 1970 | ||
Бакі | 190 | ||
Умовы | ратыфікацыя СССР, Вялікабрытаніяй, ЗША і іншымі 40 краінамі | ||
Мовы | англійская, руская, французская, іспанская, вэньянь і кітайская мова | ||
Сайт | un.org/disarmamen… (англ.) | ||
![]() |
Ухвалены Генеральнай Асамблеяй ААН 12 чэрвеня 1968 і адкрыты для падпісання 1 ліпеня 1968 года ў Маскве, Вашынгтоне і Лондане. Ратыфікаваны СССР 24 лістапада 196 года (Расійская Федэрацыя — правапераемнік СССР па выкананні дагавора). Уступіў у сілу 5 сакавіка 1970 года пасля здачы на захоўванне ратыфікацыйных грамат дзяржавамі-дэпазітарыямі (СССР, ЗША, Вялікабрытанія; падпісалі на працягу 1968 года), а таксама 40 іншымі краінамі. Францыя і Кітай падпісалі дагавор у 1992 годзе. 11 мая 1995 года звыш за 170 краін-удзельніц дамовіліся падоўжыць дзеянне дамовы на нявызначаны тэрмін без якіх-небудзь дадатковых умоў.
Удзельнікамі дагавора з’яўляюцца амаль усе незалежныя дзяржавы свету, за выключэннем Ізраіля, Індыі, Пакістана, КНДР і Паўднёвага Судана.