адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дабры́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дабрынь.
Дабрынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Ельскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дабрынь |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 114 |
Плошча | 198 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Анзельмаўскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Анзельмаўка. 24 верасня 1926 года рэарганізаваны ў Анзельмаўскі нацыянальны нямецкі сельсавет. У 1929 годзе вёска Анзельмаўка атрымала назву Роза Люксембург, сельсавет перайменаваны ў Роза-Люксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі раён. З 21 чэрвеня 1935 года ў Ельскім раёне Мазырскай акругі. У 1937 годзе Роза-Люксембургскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў Ельскім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кузьміцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Славечна[1]. У 1969 годзе сельсавет перайменаваны ў Славечанскі сельсавет. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Славечанскага сельсавета 6 населеных пунктаў[2]. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Роза Люксмебург, сельсавету вернута назва — Розалюксембургскі сельсавет. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Млыноцкага сельсавета былі перададзены вёскі Дабрынь, Данілаўка і пасёлак Дабрынскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дабрынь, а сельсавет перайменаваны ў Дабрынскі[3]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Млыноцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Млынок, вёскі Бабруйкі, Княжабор’е, Мазуры, Палаўкі, Санюкі, Ульянаўка і пасёлак Палеск)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 1307 чалавек[5], з іх 95,3 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 1114 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.