былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Млыно́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Млынок.
Млыноцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ельскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Млынок |
Дата ўтварэння | 25 лютага 1977 |
Дата скасавання | 27 снежня 2022 |
Насельніцтва (2019) | 603 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
25 лютага 1977 года Ельскі сельсавет быў перайменаваны ў Млыноцкі. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Ельскага гарсавета перададзены пасёлак Палеск[1]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Палаўкоўскі Млынок[2]. 26 верасня 2006 года населеныя пункты Дабрынскі, Дабрынь, Данілаўка былі перададзеныя ў склад Розалюксембургскага сельсавета[3]. 27 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дабрынскага сельсавета[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Млынок, вёскі Бабруйкі, Княжабор’е, Мазуры, Палаўкі, Санюкі, Ульянаўка і пасёлак Палеск.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 702 чалавекі[5], з іх 90,3 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 3,0 % — украінцы, 1,6 % — цыганы[6]; паводле перапісу 2019 года — 603 чалавекі[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.