Гімалаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гімала́і (санскр.: हिमालय, himālaya IAST, хіндзі: हिमालय, непальск.: हिमालय, кіт.: 喜馬拉雅山脈) — самыя высокія горы Зямлі. Ланцуг Гімалаяў ляжыць у паўднёвай Азіі, мае 2,5 тыс. км даўжыні і каля 250 км шырыні. Знаходзяцца на тэрыторыі, якая належыць Пакістану, Індыі, Кітаю, Непалу і Бутану. Перадгор’і Гімалаяў таксама займаюць крайнюю паўночную частку Бангладэша[1]. Складаецца з трох галоўных ступеней: Вялікія Гімалаі, Малыя Гімалаі і Сівалік. Горы, якія перавышаюць 8.000 метраў утвараюць Вялікія Гімалаі, у якіх самыя малыя вяршыні маюць вышыню болей 4.000 метраў. З усходу Вялікія Гімалаі мяжуюць з далінай Брахмапутры, а з захаду з Індам. Горы Малых Гімалаяў дасягаюць вышыні 2 400 метраў, толькі на захадзе ўздымаюцца на 4 000 метраў. Самая нізкая ступень — Сівалік, які цягнецца ўздоўж усяе сістэмы ад Брахмапутры да Інда, а яго вышыня не перавышае 2 000 метраў.
Гімалаі | |
---|---|
Краіны | |
Перыяд утварэння | Мелавы |
Плошча | 1 089 133 км² |
Даўжыня | 2 330 км |
Шырыня | 1 335 км |
Найвышэйшая вяршыня | Джамалунгма |
Найвышэйшы пункт | 8848 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Горная сістэма Гімалаяў на стыку Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі мае звыш 2900 км у даўжыню і каля 350 км у шырыню. Плошча складае прыблізна 650 тыс. км²[2]. Сярэдняя вышыня грабянёў каля 6 км, максімальная 8848 м[3] — гара Джамалунгма (Эверэст). Тут знаходзіцца 10 васьмітысячнікаў — вяршынь вышынёй больш 8000 м над узроўнем мора. На паўночным захадзе ад заходняга ланцуга Гімалаяў знаходзіцца іншая найвышэйшая горная сістэма — Каракарум.
Насельніцтва галоўным чынам займаецца земляробствам, хоць клімат дазваляе вырошчаваць толькі некалькі відаў злакаў, бульбу і некаторую іншую гародніну. Палі размяшчаюцца на нахільных тэрасах.