From Wikipedia, the free encyclopedia
Гунванфу (кіт. 恭王府, піньінь Gōng Wáng Fǔ), Палац князя Гуна — палацава-паркавы ансамбль у раёне Січэн Пекін, сталіца КНР. Сёння на яго тэрыторыі знаходзіцца адкрыты для прагулак парк, а таксама дзейнічаюць музей і тэатр.
Славутасць | |
Гунванфу | |
---|---|
39°56′12″ пн. ш. 116°22′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Сайт | pgm.org.cn |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац быў пабудаваны ў 1776 годзе для знакамітага фаварыта імператара Цяньлуна (Дынастыя Цын) — усёмагутнага Хэшэня. Гэта быў самы буйны княскі палац таго часу, па сваім маштабе ён саступаў толькі імператарскаму палацу Гугун. Агульная плошча комплексу — 60 тысяч м². На яго тэрыторыі размешчана больш за 30 архітэктурных ансамбляў, выкананых у розных стылях.
Пасля смерці першага ўладальніка палаца яго заступніка-імператара абвінавацілі ў карупцыі і казнакрадстве, палац быў канфіскаваны і перайшоў да Айсіньгёро Юнліня, які насіў тытул «удзельны князь Цын» (庆郡王, Цын-Цзюньван). Калі яго ўнук, Айсіньгёро Ікуан, быў паніжаны ў тытуле да «бэйлэ», то палац быў канфіскаваны унутраным сакратарыятам, і перададзены Айсіньгёро Ісіню, які меў тытул «вялікі князь Гун» (恭亲王, Гун-цыньван). З таго часу рэзідэнцыя і набыла сваю сучасную назву.
У 1982 годзе Гунванфу быў уключаны ў рэестр дзяржаўнай культурнай спадчыны Кітая.
У 1996 годзе для наведвання публікі быў адкрыты парк, а ў 2008 — увесь комплекс.
У 2005 было прынята рашэнне аб ператварэнні Гунванфу ў музей княжацкіх палацаў. На той момант у Гунванфу практычна не захаваліся карціны, каліграфічныя працы і іншыя прадметы інтэр’еру з часоў княжацкай рэзідэнцыі. Шмат што было распрададзена за мяжу ў розныя гады, таму для стварэння музея прыйшлося закупляць антыкварныя прадметы. Частка экспанатаў была атрымана ў дар.
Для аднаўлення выгляду палаца былі выкарыстаны захаваныя ў бібліятэцы Політэхнічнага універсітэта Цынхуа матэрыялы і карціны, якія распавядаюць аб планіроўцы рэзідэнцыі Гунванфу. Значная частка гэтых матэрыялаў была складзена вядомым архітэктарам Лян Сычэнам і яго калегамі[1].
Адрэстаўраваны палац быў адкрыты як музей 24 жніўня 2008 года.
Будынак тэатра знаходзіцца на адной з трох асноўных восяў планіроўкі комплексу — усходняй. Яго плошча складае 685 м². Будаўнічым матэрыялам паслужыла дрэва.
У паўднёвай частцы будынка размешчаны памост, паміж якім і шырмай з самшыту знаходзіцца сцэна. Сцены і столь пакрытыя роспісам з арнаментам гліцыніі, шырма ўпрыгожана гравюрай, падлога пакрыта квадратнымі пліткамі.
Зала разлічана на 200 месцаў. Тут праходзяць спектаклі Пекінскай оперы , выступленні артыстаў кітайскага цырка і іншыя мерапрыемствы. Падчас спектакляў дзяўчыны ў касцюмах, стылізаваных пад часы дынастыі Цын, падносяць гасцям чай, дэсерты, закускі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.