![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/Map_Greco-Persian_Wars-en.svg/langbe-640px-Map_Greco-Persian_Wars-en.svg.png&w=640&q=50)
Грэка-персідскія войны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грэка-персідскія войны (з перапынкамі 500 да н.э. — 449 да н.э.) — войны паміж Персіяй і старажытнагрэчаскімі полісамі (гарадамі-дзяржавамі), якія адстойвалі сваю незалежнасць. Прычынай вайны была дапамога ваеннымі караблямі Афінамі і Эрэтрыяй з вострава Эўбея пяцістам паўсталым супраць персідскага панавання грэчаскім полісам у Малай Азіі.
Грэка-персідскія войны | |||
---|---|---|---|
![]() Карта перыяду наступу персідскага войска | |||
Дата | 499–449 да н.э. | ||
Месца | кантынентальная Грэцыя, Фракія, Эгейскія астравы, Малая Азія, Кіпр і Егіпет | ||
Вынік | Перамога грэкаў (Каліеў мір) | ||
Змены | Македонія, Фракія і Іонія атрымалі незалежнасць ад Персіі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
![]() |
Асноўнай крыніцай па гісторыі грэка-персідскіх войнаў з’яўляецца «Гісторыя» Герадота, якая змяшчае апісанне падзей да 478 да н.э. уключна. Аб ходзе ваенных дзеянняў у сярэдзіне V ст. да н.э. коратка паведамляе Фукідыд у «Гісторыі Пелапанескай вайны». Апавяданні аб асобных момантах вайны сустракаюцца ў творах трагіка Эсхіла і ў «Афінскай палітыі» Арыстоцеля. З пазнейшых гісторыкаў аб гэтым перыядзе распавядае Дыядор Сіцылійскі, а таксама Плутарх, які напісаў некалькі біяграфій палітычных і ваенных дзеячаў таго часу (Фемістокла, Арыстыла, Кімона). Цікавы матэрыял утрымліваюць нешматлікія надпісы, якія адносяцца да V ст. да н.э. Нарэшце, у 1938—1939 гг. былі праведзены археалагічныя раскопкі на полі бою пры Фермапілах, якія далі каштоўныя звесткі. Вельмі цікавыя таксама вынікі раскопак магільнага пагорка на марафонскім полі ў Атыцы (1940-я гады).