![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/Gregor_Palamas_by_North_Greece_anonym_%252815th_c.%252C_Pushkin_museum%2529.jpg/640px-Gregor_Palamas_by_North_Greece_anonym_%252815th_c.%252C_Pushkin_museum%2529.jpg&w=640&q=50)
Грыгорый Палама
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грыгорый Палама (грэч. Gregorios Palamas; 1296, Канстанцінопаль — 14 лістапада 1359, Салонікі) — візантыйскі багаслоў і царкоўны дзеяч, прылічаны да святых праваслаўнай царквой (1368).
Грыгорый Палама | |
---|---|
Γρηγόριος Παλαμᾶς | |
![]() Абраз 70—80-х гг. XIV стагоддзя | |
Дата нараджэння | 1296[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 1359 |
Месца смерці | |
Шануецца | у Праваслаўнай царкве |
Кананізаваны | у 1368 годзе |
У ліку | свяціцеляў |
Галоўная святыня | мошчы ў Салоніках |
Дзень памяці | 14 лістапада і другая нядзеля Вялікага посту |
![]() |
Грыгорый Палама быў прыхільнікам і сістэматызатарам містычнага вучэння ісіхазму, якому даў філасофскае афармленне. У палеміцы з прадстаўнікамі тэалагічнага рацыяналізму (Варлаам Калабрыйскі, Грыгорый Акіндзін, Нікіфар Грыгара) адстойваў тэзіс, паводле якога аскет-ісіхаст у стане экстазу непасрэдна ўспрымае нятворанае і нярэчыўнае выпраменьванне бога (т.зв. «Фаворскае святло», якое, паводле Евангелля, бачылі апосталы на гары Фавор). Адмяжоўваючыся ад пантэізму, развіў у духу ідэалістычнай дыялектыкі Арыстоцеля вучэнне пра адрозненне сутнасці бога і яго «энергій», або самапраяўленняў: сутнасць знаходзіцца ў сабе і недаступная, «энергіі» праймаюць свет і пераходзяць на чалавека, але такім спосабам, што «прастата́» і непадзельнасць бажаства пры гэтым не парушаюцца і адзінства сутнасці застаецца адзінствам у шматвобразнасці «энергій». Пасля доўгай барацьбы гэтае вучэнне было ў 1351 г. прызнана афіцыйнай дактрынай візантыйскай царквы. Антрапалогія Грыгорыя Паламы, падпарадкаваная практычным мэтам аскетычнай працы над сабою, уключае складаныя псіхалагічныя назіранні. Ідэал Грыгорыя Паламы — такое «прасвятленне» духу, якое б распаўсюдзілася і на цела: паводле яго поглядаў, чалавечы дух богападобны менавіта ў сілу сваёй здольнасці «жыватварыць» цела, у адрозненне ад бесцялеснага духу анёлаў. Грыгорый Палама аказаў моцны ўплыў на традыцыю позневізантыйскай містыкі.