Грунвальдская бітва (карціна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Грунвальдская бітва.
«Грунвальдская бітва» — карціна польскага мастака Яна Матэйкі, напісаная ў 1878 годзе.
Хуткія факты Матэрыял, Памеры ...
| ||
Ян Матэйка | ||
Грунвальдская бітва. 1878 | ||
Матэрыял | алейныя фарбы[1] і палатно[1] | |
---|---|---|
Памеры | 426 × 887 см | |
Нацыянальны музей у Варшаве, Варшава | ||
(інв. MP 443 і MP 443 MNW) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Сюжэт карціны — Грунвальдская бітва (1410), у якой войскі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага разграмілі нямецкі Тэўтонскі ордэн.
Мастак у час працы ў асноўным выкарыстоўваў хронікі Яна Длугаша — польскага храніста, які паводле расказаў свайго бацькі апісаў бітву пад Грунвальдам. Ян Матэйка маляваў карціну прыкладна 6 гадоў (1872—1878)[2].
Рускі жывапісец Ілья Рэпін так пісаў пра гэту карціну:
Маса ашаламляльнага матэрыялу ў «Грунвальдскай бітве». Ва ўсіх вуглах карціны так шмат цікавага, жывога, крыклівага, што проста знемагаеш вачамі і галавой, успрымаючы ўсю масу гэтай каласальнай працы. Няма пустога месцейка: і ў фоне, і ўдалечыні — усюды адкрываюцца новыя сітуацыі, кампазіцыі, рухі, тыпы, выразы. Гэта паражае, як бясконцая карціна Сусвету.[3]