![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/POL_Gorz%25C3%25B3w_Wielkopolski_flag.svg/langbe-640px-POL_Gorz%25C3%25B3w_Wielkopolski_flag.svg.png&w=640&q=50)
Гожаў Велькапольскі
горад у Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гожаў Велькапольскі (польск.: Gorzów Wielkopolski, ням.: Landsberg an der Warthe) — горад на правах павета ў заходняй Польшчы, адзін з двух цэнтраў (сядзіба ваяводы) Любушскага ваяводства. Горад знаходзіцца на рацэ Варце. Колькасць жыхароў у Гожаве Велікапольскім налічвае каля 124,3 тыс. чалавек[2], што ставіць яго на 31 месца па колькасці насельніцтва ў Польшчы. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Гожаў Велькапольскі — Мінск 817 км, да Варшавы — 397 км[3].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад знаходзіцца на ўскраіне Гожаўскай катлавіны, якая знаходзіцца ў Гожаўскай раўніне над Вартай, у вусці ракі Клёдаўкі, на вышыні ад 19 да 82 м над узроўнем мора. Гожаў Велькапольскі знаходзіцца за 53 км ад мяжы з Германіяй і за 135 км ад Берліна, за 112 км у Зялёнай Гуры. Горад знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнага раёна «Любушская зямля». Пасля заваявання любушанаў палянамі, гэта тэрыторыя была далучана да Вялікай Польшчы. Потым, у 1252 годзе тэрыторыя была далучана да Брандэнбургскага маркграфства. Да 1945 года горад знаходзіўся ў складзе нямецкіх земляў, пасля Другой сусветнай вайны Гожаў Велькапольскі перайшоў пад уладу Польшчы.