![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Coat_of_arms_of_Serbia.svg/langbe-640px-Coat_of_arms_of_Serbia.svg.png&w=640&q=50)
Герб Сербіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны герб Рэспублікі Сербія (серб. Државни грб Републике Србије) — адзін з знакаў суверэнітэту Рэспублікі Сербіі, зацверджаны 17 жніўня 2004 г разам з іншымі дзяржаўнымі знакамі (сцяг, гімн), замяніўшы герб Рэспублікі Сербіі ў складзе Югаславіі. На гербе намаляваны двухгаловы арол, на яго грудзях чырвоны шчыт з крыжом і чатыры крэсіва. Зверху каралеўская карона і плашч. Герб сапраўды такі жа як герб Каралеўства Сербіі дынастыі Абрэновічэй, упершыню прыняты ў 1882 годзе. Увядзенне гэтага герба азначае вяртанне гістарычнага герба Сербіі, але не ўзнаўленне манархіі. Ёсць і іншыя краіны, якія не з'яўляюцца манархіямі, але маюць на сваім гербе карону: Расія, Балгарыя, Грузія, Венгрыя.