From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзіеўская Біблія — першы ў гісторыі славянскай кірылічнай пісьменнасці поўны збор біблейскіх кніг Старога і Новага Запаветаў у перакладзе на царкоўнаславянскую мову , які стаў асновай друкаваных выданняў Бібліі на ўсходнеславянскіх землях. Быў падрыхтаваны ў наўгародскім скрыпторыі пры ўдзеле Дзмітрыя Герасімава па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам архібіскупа Генадзя Наўгародскага . Праца па кадыфікацыі славянскай Бібліі была скончана да 1499 года.
Уладыка Генадзь паставіў задачу сабраць кнігі Святога Пісання ў адзіную Біблію на славянскай мове. Ён арганізаваў пошук частак славянскай Бібліі па манастырах і саборах. Існуючыя славянскія пераклады былі выкананы з Септуагінты і дзяліліся на чатыры часткі:
Частку кніг знайсці не ўдалося (Параліпаменан, кнігі Ездры, Макавеяў, Неяміі, Тавіт, Юдзіф), і іх да 1493 года пераклаў з лацінскай Вульгаты харвацкі каталіцкі манах Веньіямін з Эмаўскага манастыра ў Празе.
Генадзіеўская Біблія была пакладзена ў аснову друкаванай Бібліі Івана Фёдарава, выдадзенай у Астрогу на Валыні ў 1580—1581 гг. (гл. Астрожская Біблія). З пачаткам царкоўнай рэформы ў другой палове XVII стагоддзя пачалася праца па рэдагаванні біблейскіх тэкстаў.
Затухаячы і зноў актывізуючыся, праца па ўдасканаленні Генадзіеўскай Бібліі працягвалася да 1740-х гадоў, калі быў выдадзены канчатковы тэкст — так званая Лізавецінская Біблія (якая да гэтага дня выкарыстоўваецца ў час набажэнства Праваслаўнай Царквой у Расіі і іншых славянскіх краінах). Яна стваралася на аснове новых самастойных перакладаў з грэчаскага, лацінскага і яўрэйскіх тэкстаў, з выкарыстаннем новых моўных правілаў і нормаў, і ў выніку значна адрозніваецца ад Генадзіеўскай Бібліі.
Захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі — збор Сін. № 915. Біблія ўтрымлівае 1007 аркушаў in folio, у скураным на дошках пераплёце. Рукапіс напісаны дробным паўуставам канца XV стагоддзя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.