былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарэ́лецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гарэлец.
Гарэлецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарэлец |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 29 чэрвеня 2006 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — вёска Гарэлец. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага па 12 сакавіка 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Менскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак імя Янкі Купалы. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гарэлец[1]. 29 чэрвеня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навасёлкаўскага сельсавета[2].
Станам на 1 студзеня 1947 года сельсавет уключаў 9 населеных пунктаў. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Гарэлец, Ліпнікі, Ліпск, Пцічанская, Пясчанка, Ржышча і Янка Купала.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.